Пратэсты ў Эгіпце працягваюцца

У Эгіпце тысячы пратэстоўцаў застаюцца на плошчы Тахрыр у Каіры, насуперак спробам уладаў спыніць двухтыднёвыя акцыі пратэсту. Дэманстранты патрабуюць неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

Урад ацэньвае ў 300 мільёнаў даляраў штодзённыя эканамічныя страты і выказвае гатоўнасьць пайсьці на шэраг саступак, у тым ліку і папраўкі да канстытуцыі.

Пры гэтым улады настойваюць на тым, каб Мубарак заставаўся на сваёй пасадзе. Пасьля ўчорашніх перамоваў з уладамі апазыцыя заявіла, што прапановы ўладаў недастатковыя.