Эгіпэт: выбух на газаправодзе

Эгіпэцкае тэлебачаньне паведаміла, што на поўначы Сінайскай паўвыспы на газаправодзе, які вядзе ў Ізраіль, адбыўся выбух. Паведамляецца, што ў выніку выбуху ўзьнік вялікі пажар. Гэта адбылося недалёка ад гораду Эль-Арыш каля мяжы зь Ізраілем.

Тым часам у Каіры, Александрыі, іншых гарадах працягваюцца масавыя акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака.