Нямеччына – за агульнаэўрапейскі эканамічны ўрад

Нямеччына і Гішпанія выступаюць за ўзмацненьне кантролю цэнтральных органаў кіраваньня блёку над эканамічнай палітыкай асобных яго чальцоў.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель пацьвердзіла ў ходзе сёньняшняга візыту ў Мадрыд прапанову аб фармаваньні ў Эўразьвязе эканамічнага ўраду.

У сваю чаргу, прэм'ер-міністар Гішпаніі Хасэ Луіс Радрыгес Запатэра выказаўся за далейшую гарманізацыю правілаў краінаў ЭЗ.