КДБ зрабіў ператрус ва Ўладзіміра Лазоўскага

Ператрус у чальца Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў доўжыўся прыкладна паўтары гадзіны, праводзілі яго трое супрацоўнікаў КДБ.

У Лазоўскага канфіскавалі некалькі дыскаў.

"Тэхнікі ніякай у мяне дома няма. Таму забралі тры старыя дыскі. Адзін зь песьнямі, на іншых — старыя кампутарныя праграмы", — распавёў Уладзімір Лазоўскі сайту Прафсаюзнага руху Беларусі.

Супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус у межах крымінальнай справы пра падзеі 19 сьнежня.