Сэнатар Дурбін: Санкцыі — толькі першы крок

Рычард Дурбін

"У Лукашэнкі не павінна быць ілюзіяў: санкцыі — толькі першы крок", — заявіў сэнатар ад штату Ілінойс, памочнік лідэра большасьці дэмакратычнай партыі ў Сэнаце Рычард Дурбін.

"Я вітаю новыя адрасныя санкцыі і абмежаваньні ў перамяшчэньні, накіраваныя супраць Лукашэнкі і тых, хто падтрымлівае яго дыктатуру. Да тых часоў, пакуль усе палітвязьні ня будуць выпушчаныя без умоваў, ціск на рэжым будзе толькі ўзмацняцца. Калі Беларусь хоча стаць часткай усясьветнай супольнасьці і палепшыць адносіны з Захадам, асноўныя правы чалавека і дэмакратычныя стандарты павінны выконвацца", — адзначыў Дурбін.

У сярэдзіне студзеня Рычард Дурбін наведаў Беларусь. Ён сустрэўся з прадстаўнікамі апазыцыі, праваабаронцамі, сем'ямі затрыманых, а таксама зь міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, піша БелаПАН.

Поўны тэкст заявы зьмешчаны на сайце Рычарда Дурбіна.