Пан Гі Мун зноў заклікаў вызваліць беларускіх палітзьняволеных

Пан Гі Мун

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў занепакоенасьць перасьледам палітычных апанэнтаў беларускімі ўладамі і заклікаў афіцыйны Менск вызваліць журналістаў, апазыцыйных кандыдатаў і іх прыхільнікаў, якія былі затрыманыя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Нью-Ёрку прэсавы сакратар генэральнага сакратара ААН Фархан Хак. Ён дадаў, што Пан Гі Мун крайне занепакоены тым, што перасьлед працягваецца, і прадстаўнікі апазыцыі па-ранейшаму знаходзяцца за кратамі

Пан Гі Мун выступіў з аналягічным заклікам да беларускіх уладаў "у мінулым месяцы, пасьля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на сьнежаньскіх выбарах", – падкрэсьліваецца на сайце арганізацыі.