Міністар адукацыі: Студэнтаў адлічваюць не за ўдзел у Плошчы, а за пропускі заняткаў

Сяргей Маскевіч

У новым Кодэксе аб адукацыі не прадугледжана адлічэньне студэнтаў, якія прымалі ўдзел у акцыі 19 сьнежня. Пра гэта заявіў міністар адукацыі Сяргей Маскевіч на прэс-канфэрэнцыі, адказваючы на пытаньне "Свабоды".

Паводле міністра, цяпер за ўдзел у падобных акцыях студэнтаў чакае дысцыплінарная адказнасьць — вымова ці папярэджаньне. Пры гэтым ён дадаў:

"Але за пропускі заняткаў яны могуць быць адлічаныя".

На пытаньне, што будзе з тымі студэнтамі, якіх ужо адлічылі, Сяргей Маскевіч адзначыў:

"Студэнты былі адлічаныя за акадэмічную непасьпяховасьць, а не за палітычныя погляды".