У Беларусі ўзмацнілі меры бясьпекі на транспарце

Службы бясьпекі ў "Дамадзедава" пасьля выбуху

У Беларусі ўзмоцненыя меры бясьпекі на чыгуначным і паветраным транспарце ў сувязі з тэрактам у маскоўскім аэрапорце "Дамадзедава".

Як паведаміў кіраўнік управы ўнутраных спраў на транспарце Вячаслаў Яўстаф'еў, "Беларусь традыцыйна ўзмацняе меры бясьпекі, калі ў Маскве здараюцца тэракты". "Дзяржава суседняя, межы адкрытыя".

У прыватнасьці, узмоцнены кантроль за багажом пасажыраў, якія прыбываюць з суседняй краіны як паветраным, так і чыгуначным транспартам, паведамляе Інтэрфакс-Захад.