Уладзімерам Яроменкам зацікавіліся ў КДБ

Уладзімер Яроменак (крайні справа) на адной з акцый салідарнасьці

Сёньня ўдзень да актывіста менскай філіі Маладога фронту Ўладзімера Яроменкі прыйшлі супрацоўнікі КДБ.

Празь дзьверы яны апавялі маладзёну, што мусяць забраць яго на допыт у якасьці сьведкі па справе аб масавых беспарадках. Каб прадухіліць магчымы ўзлом дзьвярэй найманай кватэры, маладафронтавец выйшаў да супрацоўнікаў КДБ.

Цяпер сувязі зь ім няма.