Затрыманьні за "Салідарнасьць"

Юрка Бакур, адзін з затрыманых

17 студзеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі Івана Стасюка, Юрку Бакура і Вікторыю Грышанаву каля будынку аблвыканкаму.

Маладзёны распаўсюджвалі сярод мінакоў спэцбюлетэнь "Салідарнасьці" з затрыманымі падчас Плошчы-2010 ў Менску.

Затрыманых даставілі ў міліцыю Ленінскага раёну Берасьця.