Пакістан: тэлесэрыял пра вайну з талібамі

Змаганьне пакістанскіх вайскоўцаў з талібамі ў племянных раёнах краіны будзе экранізаванае ў тэлевізійны сэрыял.

Адзін з аўтараў сцэнару Саджад Саджы распавёў, што мэта стужкі, якую фінансуюць узброеныя сілы Пакістану – "натхніць звычайных людзей у гэтай вайне".

Паведамляецца, што сэрыял адлюстроўвае падзел паміж сярэдняй клясай, якая прытрымліваецца ўмераных поглядаў – і рэлігійнымі экстрэмістамі.