"Советская Белоруссия" выконвае загад Лукашэнкі

Газэта "Советская Белоруссия" у сёньняшним нумары друкуе першую частку "некаторых рассакрэчаных дакумэнтаў пра падзеі 19 сьнежня".

Артыкул друкуецца пад загалоўкам "За кулісамі адной змовы".

Як гаворыцца ў артыкуле, "на прэс-канфэрэнцыі 20 сьнежня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка даў указаньне спэцслужбам апублікаваць для інфармаваньня грамадзкасьці рассакрэчаныя дакумэнты, якія павінны паказаць падаплёку таго, што адбылося, бескампрамісна назваць імёны арганізатараў, натхняльнікаў і ўдзельнікаў беспарадкаў, у тым ліку і замежных".