У "Борисовских новостей" забралі ўсю тэхніку. І пайшлі ў хату рэдактара

Анатоль Букас

Як паведаміў "Свабодзе" рэдактар газэты "Борисовские новости" Анатоль Букас, у выніку ператрусу ў ягонай рэдакцыі супрацоўнікі праваахоўных органаў забралі ўсю тэхніку: кампутары, факсы, фотаапараты…

"А зараз зь ператрусам паехалі да мяне дахаты. Яны прыйшлі ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня. Ні я, ні наша рэдакцыя не маюць ніякага дачыненьня да гэтых падзей", -- паведаміў Свабодзе галоўны рэдактар барысаўскага выданьня Анатоль Букас.