КДБ супраць прэсавай канфэрэнцыі Рымашэўскага

Віталь Рымашэўскі, архіўнае фота.

Былы вязень «амэрыканкі» Віталь Рымашэўскі кажа, што вымушаны скасаваць сваю першую прэсавую канфэрэнцыю, якая была заплянаваная на раніцу 4 студзеня.

Увечары 3 студзеня, пасьля таго як былі разасланыя запрашэньні на прэсавую канфэрэнцыю Рымашэўскага, экс-кандыдата на прэзыдэнта выклікалі ў КДБ.

Там яму заявілі, што заўтрашнюю прэсавую канфэрэнцыю разглядаюць як разгалошваньне таямніцы сьледзтва. Яму было заяўлена, што ў выпадку правядзеньня такой прэсавай канфэрэнцыі ён будзе зноў арыштаваны. У гэтых умовах Рымашэўскі вырашыў скасаваць свой выступ перад журналістамі.