Янукевіч: закрыцьцё офіса АБСЭ – рашэньне ірацыянальнае

Аляксей Янукевіч

Беларускі бок вырашыў не падаўжаць мандат офіса АБСЭ ў Менску. Камэнтуючы гэтае рашэньне афіцыйнага Менску лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначыў:

"Я думаю, гэта рэакцыя ўладаў на тыя высновы, якія зрабіла місія назіральнікаў АБСЭ адносна прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Гэтае рашэньне ня будзе на карысьць Беларусі, але ня будзе спрыяць і інтарэсам беларускіх уладаў. Гэта рашэньне ірацыянальнае".