Затрыманы віцебскі актывіст Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Яго забралі з дому па падазрэньні ў вывешваньні бел-чырвона-белых сьцягоў у Віцебску, на даху “шматпавярховіка” на Маскоўскім праспэкце, у якім ён жыве.

Маці актывіста, Лідзія Каваленка, распавяла, што на іх доме зьявілася каля пяці сьцягоў. Але яна не ўпэўненая, што Сяргей мае да гэтага нейкае дачыненьне.

Сяргея Каваленку забраў з дому супрацоўнік Першамайскага РАУС, і родныя ня ведаюць, ці адпусьцяць яго сёньня дахаты, ці разьбіральніцтва скончыцца судом - ужо пасьля навагодніх сьвятаў.