Ватыкан павышае фінансавую адказнасьць

Ватыкан усталяваў новае назіральнае агенцтва для нагляду за сваімі фінансавымі плынямі. Дакумэнт, які сёньня падпісаў папа Бэнедыкт XVI, мае прывесьці фінансавую дзейнасьць Каталіцкага касьцёлу ў адпаведнасьць з эўрапейскім заканадаўствам па празрыстасьці і прадухіленьні фінансаваньня злачыннасьці ды тэрарызму.

Названыя зьмены былі агучаныя неўзабаве пасьля таго, як банк Ватыкану быў замяшаны ў справе адмываньня грошай. У верасьні італьянскія сьледчыя замарозілі болей за 30 мільёнаў даляраў у італьянскіх банках і зьмясьцілі пад сьледзтва двух найвышэйшых службоўцаў Банку Ватыкану.