Пуцін не гатовы даць ацэнку абстаноўкі, у якой праходзілі выбары ў Беларусі

Уладзімер Пуцін

Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін заяўляе пра неабходнасьць паважаць рашэньне беларускага народу падчас выбараў прэзыдэнта Беларусі, але не гатовы даць ацэнку абстаноўкі, у якой гэтыя выбары праходзілі.

Як перадае «Інтэрфакс», Пуцін сказаў журналістам: «Я не сачыў за гэтымі выбарамі, але колькасьць тых, хто прагаласаваў, відавочная, па-мойму. Трэба паважаць выбар беларускага народу».

«Ацэнку таго, што суправаджала гэтыя выбары, я зрабіць не гатовы, гэта трэба там разьбірацца дэталёва», — адзначыў Пуцін.