Пяць сутак у Берасьці і дзесяць сутак у Менску

Турма на вуліцы Акрэсьціна

Сябра БХД, давераная асоба экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага Зьміцер Шурхай асуджаны судом Маскоўскага раёну Менску на 10 сутак арышту.

Зьмітра даставілі ў Менск адразу ж пасьля пяцісуткавага арышту ў Берасьці. Сябры і знаёмыя Змітра Шурхая ня ведалі, дзе ён.

У Менск яго даставілі супрацоўнікі Камітэту дзяржбясьпекі. Тут актывісту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі інкрымінавалі артыкул 23.34 КАаП — удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Зьміцер Шурхай адбывае пакараньне на Акрэсьціна.