Гаіці: больш за 2 700 памерлых ад халеры

Эпідэмія халеры на Гаіці, якая пачалася ў сярэдзіне кастрычніка, зьнесла жыцьці 2 707 чалавек, амаль 130 тысяч заражаныя, - гаворыцца ў сёньняшнім паведамленьні міністэрства аховы здароўя гэтай карыбскай краіны.

Крыніца эпідэміі дагэтуль афіцыйна не ўсталяваная. Паводле францускага эпідэміёляга Рэнэ Пэру, халера распаўсюдзілася па краіне зь лягеру нэпальскіх міратворцаў ААН.