Сярэдзіча дапытае КДБ

Іосіф Сярэдзіч

КДБ дапытае ў якасьці сьведкі галоўнага рэдактара газэты «Народная воля» Іосіфа Сярэдзіча.

Спадар Сярэдзіч паведаміў, што яму патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся сьледчым КДБ. Ён сказаў, што галоўнага рэдактара газэты «Народная воля» выклікаюць у КДБ у якасьці сьведкі. Па якой справе, ён не растлумачыў і папрасіў, каб спадар Сярэдзіч 28 сьнежня а 10 гадзіне знаходзіўся на працы ў рэдакцыі, куды і прынясуць позву на допыт.

Іосіф Сярэдзіч не выключае, што гутарка можа адбыцца і ў памяшканьні рэдакцыі.