Расейскія журналісты зладзяць пікет ля беларускай амбасады ў Маскве

Амбасада Беларусі ў Маскве

Журналісты расейскай "Новой газеты" ў панядзелак арганізуюць пікетаваньне амбасады Рэспублікі Беларусь у Маскве. Пікет санкцыянаваны сталічнымі ўладамі. І будзе касьцюмаваны. Такім чынам расейскія журналісты праявяць карпаратыўную салідарнасьць зь беларускімі калегамі, якія апынуліся за кратамі.

Уласны карэспандэнт "Новой газеты" ў Беларусі, жонка кандыдата ў прэзыдэнты Ірына Халіп цяпер разам з мужам знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ. Іх, як і яшчэ два дзясяткі іншых актывістаў апазыцыі, падазраюць у арганізацыі масавых непарадкаў на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня (артыкул 293 Крымінальнага кодэксу). Па беларускім заканадаўстве арыштаваным пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.