Ператрус у кватэры юрыста "Новага жыцьця" Сяргея Луканіна.

Сяргей Луканін

Супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус у кватэры юрыста поўнаэвангельскай царквы "Новае жыцьцё" Сяргея Луканіна.

Як паведаміў Луканін па тэлефоне агенцтву БелаПАН, тры супрацоўнікі КДБ прыкладна ў 12.40 прад'явілі пастанову на правядзеньне ператрусу ў ягонай кватэры. Яна санкцыянаваная намесьнікам пракурора Менску Мікалаем Куліком і падпісаная старшым сьледчым упраўленьня КДБ Дарашэвічам.

Зараз у кватэры праводзіцца ператрус, пасьля якога Луканіну прапанавана праехаць з супрацоўнікамі КДБ, каб "даць адказы на пытаньні ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе".

Юрыст царквы "Новае жыцьцё" зьвязвае ўсё гэта са сваім удзелам у несанкцыянаванай акцыі ў Менску 19 сьнежня.