Адказнасьць за выбухі ў Рыме ўзялі на сябе анархісты

У Італіі адказнасьць за два выбухі ўзяла на сябе Нефармальная федэрацыя анархістаў. У Рыме пасьля выбуху пасылкі ў швэйцарскай амбасадзе, выбух прагучаў у чацьвер і ў амбасадзе Чылі.

У абодвух выпадках параненыя па адным чалавеку. Міністар замежных спраў Франка Фраціні назваў гэтыя інцыдэнты “вартымі жалю актамі гвалту”.