Эўрапейскія лётнішчы пад сьнегам

Моцныя сьнегапады працягваюць замінаць авіязносінам у краінах Эўропы. Адмененыя многія рэйсы на лётнішчах Лёндану, Парыжа, Франкфурта і шэрагу іншых гарадоў. Некаторыя пасажыры ужо трое сутак чакаюць сваіх рэйсаў.

У Вялікай Брытаніі гучаць абвінавачваньні на адрас кампаніі ВАА, якая адказвае за працу лётнішча Хітроў. У СМІ зьявілася інфармацыя пра тое, што ВАА ня выдаткавала дастатковых сродкаў, каб закупіць снегаачышчальную тэхніку.