Сярод арыштаваных у Менску -- 9 расейцаў

Сярод затрыманых у Менску ў часе разгону мітынгу апазыцыі 19 сьнежня – дзевяць расейцаў. Як паведаміў прэсавы сакратар амбасады Расеі ў Беларусі Вадзім Гусеў, іх сьпіс сёньня быў перададзены беларускім і ўладамі.

Да адміністратыўных пакараньняў у Менску выраклі каля 600 чалавек. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International патрабуе ад Менску расьсьледаваць заявы пра празьмернае выкарыстаньне сілы пры разгоне акцыі апазыцыі.