Партыі, якія правакавалі беспарадкі, могуць быць ліквідаваныя

Віктар Галаванаў

Пра гэта заявіў міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў, паведамляе "РИА Новости".

Мін'юст Беларусі не выключае забароны партый, якія правакавалі беспарадкі ў Менску 19 сьнежня.

"Калі партыя ці грамадзкае аб'яднаньне прымалі рашэньне аб удзеле ў масавых беспарадках, то мы будзем ставіць пытаньне аб іх ліквідацыі , — сказаў міністар юстыцыі.— Мы будзем разьбірацца з улікам інфармацыі праваахоўных органаў".

У Беларусі зарэгістраваныя 15 палітычных партый.

Некаторыя кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі, якія ўдзельнічалі ў масавых акцыях пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня, вылучаліся партыямі.