На кватэры Саньнікава правялі ператрус

Зьбіты Андрэй Саньнікаў 19 сьнежня

На кватэры былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава сёньня правялі ператрус. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў цесьць Саньнікава Ўладзімер Халіп.

Паводле яго словаў, ён разам з жонкай знаходзіўся ў кватэры дачкі. Восем чалавек уварваліся ў памяшканьне і правялі ператрус. Што яны шукалі, Уладзімер Халіп так і не высьветліў.