Актывістаў кампаніі «Грамадзянін» узялі ў аблогу

Ад пятай гадзіны ранку і да гэтага часу заблякаваны ў кватэры-офісу па вуліцы Карла Маркса ў Менску тры актывісты кампаніі «Грамадзянін».

Як паведаміў «Свабодзе» праз тэлефон Мікіта Красноў, супрацоўнікі КДБ і міліцыі патрабуюць адчыніць дзеверы. Юнакі адмовіліся гэта зрабіць. Спробы супрацоўнікаў праваахоўных органаў падабраць ключы да дзьвярэй не далі плёну. Яны пагражаюць ужыць спэцыяльную тэхніку.