Гіда Вэстэрвэле пра падзеі ў Менску: "Гэта непрымальна"

Гіда Вэстэрвэле

Камэнтуючы сёньня падзеі ў Менску, кіраўнік нямецкага МЗС Гіда Вэстэрвэле адзначыў:

"Гэта непрымальна, калі кандыдатаў ад апазыцыі і іхніх прыхільнікаў, якія хочуць выкарыстаць сваё права на свабоду выказваньня думак, перасьледуюць, зьбіваюць, арыштоўваць".

"Я вельмі занепакоены паведамленьнямі, якія прыйшлі зь Менску ў мінулую ноч", адзначыў Вэстэрвэле ў сваёй заяве. Кіраўнік нямецкага МЗС заявіў, што ў ЭЗ будуць вельмі ўважліва разглядаць даклад АБСЭ пра выбары ў Беларусі.

Сёлета ў лістападзе падчас візыту ў Менск нямецкі міністар і яго польскі калега Радаслаў Сікорскі зрабілі беспрэцэдэнтны сумесны зварот да беларускіх уладаў адносна забесьпячэньня ў Беларусі свабодных і справядлівых прэзыдэнцкіх выбараў.

Тым часам нямецкае выданьне Spiegel Online, якое цытуе выказваньне Вэстэрвэле, адзначае, што папярэднія заклікі Захаду да Менску відавочна дапамаглі няшмат.