Качыньскі: палітыка польскага ўраду адносна Беларусі пацярпела паразу

Яраслаў Качыньскі

Яраслаў Качыньскі, лідэр партыі “Права і справядлівасьць”, былы кандыдат на прэзыдэнта Польшчы, заявіў, што палітыка польскага ўраду адносна Беларусі “пацярпела паразу”.

Узгадаўшы візыт міністраў замежных справаў Польшчы і Нямеччыны Радаслава Сікорскага і Гіда Вэстэрвэле, Качыньскі сказаў, што вынікам “спробы заключыць пакт з дыктатарам” сталі ўчорашнія падзеі.

Ён запатрабаваў ад уладаў дамагацца вызваленьня арыштаваных кандыдатаў на прэзыдэнта.