Інаўгурацыя прэзыдэнта адбудзецца да 19 лютага

Канчатковыя вынікі выбараў прэзыдэнта стануць вядомыя праз 10 дзён. Пра гэта паведаміла сёньня старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Яна ўнесла некалькі паправак у тыя дадзеныя, якія былі абвешчаныя ўначы.

Прынамсі, у Андрэя Саньнікава 2,41%% галасоў , а ня 2,56. Што тычыцца Алеся Міхалевіча, то ў яго ня 1,2, як перадавалася раней, а 1,02%.

Падсумаваньне вынікаў праз 10 дзён зьвязана з навацыямі ў Выбарчым заканадаўстве. Калі раней скаргі на выбарчы працэс можна было падаваць толькі цягам 1 дня, то цяпер --цягам 3 дзён, яны прымаюцца да вечара серады.

На дадзены момант у ЦВК знаходзіцца сумесная скарга двух былых кандыдатаў Уладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава, якая была пададзеная ў нядзелю раніцай, і тычыцца адмены вынікаў усяго датэрміновага галасаваньня.

Інаўгурацыя прэзыдэнта адбудзецца да 19 лютага. Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пасьля прэсавай канфэрэнцыі.