ЭЗ патрабуе доказаў гандлю органамі ў Косаве

Паліцыя Эўразьвязу ў Косаве запатрабавала "цьвёрдых фактаў", якія маглі б пацьвердзіць справаздачу Рады Эўропы, якая закідае Косаўскай вызвольнай арміі гандаль органамі забітых палонных. У дакумэнце сьцьвярджаецца, што дзейны прэм'ер-міністар самаабвешчанай рэспублікі Хасім Тачы асабіста ачольваў крымінальную групоўку, якая займалася продажам органаў на ўнутраным рынку.

Прадстаўніца паліцыі Эўразьвязу ў Косаве паведаміла, што яе ведамства раней правяло ўласную праверку па названых закідах, але не знайшло належных доказаў.