Італьянскія парлямэнтарыі прагаласуюць у справе даверу Берлусконі

“Палітычная бязглузьдзіцай” назваў Сільвія Берлусконі ягоную адстаўку з пасады прэм’ер-міністра ў час эканамічнага крызісу. Гэтую заяву Берлусконі зрабіў у Сэнаце напярэдадні галасаваньня ў справе вотуму недаверу прэм’ер-міністру, якое заплянаванае на аўторак.

Галасаваньне адбудзецца ў выніку адыходам ад Берлусконі ягонага ранейшага хаўрусьніка па палітычнай кааліцыі Джанфранка Фіні. Калі абедзьве палаты парлямэнту выкажуць недавер Берлусконі, гэта будзе мець наступствам зьмену ўраду альбо правядзеньне датэрміновых выбараў.