Старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Пётар Пракаповіч сустрэўся ў Тэгеране зь міністрам камэрцыі Ірану Мэхдзі Газанфары, паведамляе іранскае выданьне The Teheran Times.
Перамовы былі прысьвечаныя ўвядзеньню мэханізмаў выкарыстаньня ў двухбаковым гандлі нацыянальных валютаў.
Раней Беларусь заключыла дамовы своп аб выкарыстаньні нацыянальных валютаў у двухбаковым гандлі зь Кітаем і Ўкраінай на агульную суму мільярд даляраў. Гэтыя зьдзелкі дазваляюць Беларусі імпартаваць прадукцыю з названых краінаў не трацячы сваіх валютных рэзэрваў.
Неўзабаве чакаецца падпісаньне аналягічнай дамовы зь Літвой.
Аналітыкі выказваюць асьцярогі, што памяншэньне валютных рэзэрваў Беларусі ў сувязі з ростам імпарту можа зрабіць непазьбежнай дэвальвацыю беларускага рубля.