Новы цягнік Пецярбург-Хэльсінкі мае хуткасьць 220 км/г

Расейскі Пецярбург і сталіцу Фінляндыі Хэльсінкі злучыць новы хуткасны цягнік “Алегра”. Сёньня прайшоў першы рэйс цягніка, у ліку першых пасажыраў былі прэм’ер-міністар Расеі Уладзімер Пуцін і прэзыдэнт Фінляндыі Тар’я Халанэн.

Цягнік едзе з хуткасьцю 220 км у гадзіну і праязджае адлегласьць паміж Хэльсінкі і Пецярбургам за тры з паловай гадзіны.Раней такое падарожжа займала больш як 6 гадзінаў.