Гендырэктар «Пінскдрэва» падаў у адстаўку ў сувязі з трагедыяй

Пажар на «Пінскдрэве».

Генэральны дырэктар ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» Лоран Арыніч падаў заяву аб складаньні зь сябе паўнамоцтваў кіраўніка холдынгу. Такое рашэньне прынятае пасьля пажару, які здарыўся на «Пінскдрэў-ДСП» сёлета, 25 кастрычніка, калі загінулі 14 супрацоўнікаў прадпрыемства.

Рашэньне пра адстаўку кіраўніка плянуецца разгледзець на пазачарговым сходзе акцыянэраў. Дата яго правядзеньня пакуль не прызначаная, паведамляе БЕЛТА.

На гэты момант у шпіталях Берасьця і Менску на лячэньні застаюцца пяць пацярпелых работнікаў. Сьледчыя мерапрыемствы працягваюцца, расьсьледаваньне праводзіць Генэральная пракуратура. Дзейнасьць СТАА «Пінскдрэў-ДСП» прыпынена.