Ужо выходныя, 11-12 сьнежня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

На двары


Слабая мяцеліца, днём ад 3 да 8, уначы ад 5 да 11 марозу.

Не праходзьце міма


У суботу ў магілёўскім клюбе Мэтро – канцэрт беларускіх гуртоў супраць гвалту ў сям’і, а ў менскім Палацы спорту – прэзэнтацыя новага дыску гурту J:mors “Электычнасьць”.

Уначы з суботы на нядзелю ў Менскім Архікатэдральным саборы пройдуць начныя чуйнаваньні моладзі “Рыхтуйце дарогу Пану”. Кожны зможа падзяліцца з Мітрапалітам Тадэвушам сваёй аплаткай.

Там, дзе нас няма


У Кіёта пройдзе саміт міністраў краін АПЭК.

Таксама ў гэты дзень


1918, 11 сьнежня. У Кіславодзку нарадзіўся пісьменьнік, будучы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Аляксандар Салжаніцын.

1979, 12 сьнежня. Палітбюро ЦК КПСС пастанавіла ўвесьці войскі ў Аўганістан.

2006, 11 сьнежня. Эўразьвяз запатрабаваў вызваленьня Аляксандра Казуліна, які на той час праводзіў галадоўку пратэсту ў калёніі “Віцьба”.

Ёсьць нагода


Міжнародны дзень гор.


Мінус 365


АЭП адклалі на два гады

Цытата на памяць


Да Міколы няма зімы ніколі (беларуская прымаўка).