Саргсян: Армэнія можа прызнаць незалежнасьць Нагорнага Карабаху

Прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян у часе саміту АДКБ у Маскве заявіў, што Ерэван прызнае незалежнасьць Нагорнага Карабаху ў выпадку выкарыстаньня ваеннай сілы Азэрбайджанам. Саргсян падкрэсьліў, што Ерэван забясьпечыць бясьпеку Нагорнага Карабаху ўсімі магчымымі спосабамі.

Пры гэтым армянскі лідэр чарговым разам выказаўся за мірнае ўрэгуляваньне сытуацыі.