Лукашэнка выправіўся ў Маскву

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка 8-10 сьнежня зьдзейсьніць працоўны візыт у Расейскую Фэдэрацыю для ўдзелу ў паседжаньнях ЭўрАзЭС, АДКБ ды СНД.

9 сьнежня Лукашэнка возьме ўдзел у паседжаньні Міждзяржаўнага савету Эўразійскага эканамічнага супольніцтва на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў, а таксама ў паседжаньні ў рамках найвышэйшага органу Мытнага саюзу — паведамляе БЕЛТА.

10 сьнежня заплянаваны ўдзел прэзыдэнта Беларусі ў сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў-удзельніц Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы і паседжаньні Савету калектыўнай бясьпекі АДКБ. У другой палове дня адбудзецца паседжаньне Савету кіраўнікоў дзяржаваў-удзельніц СНД.