Украіна спыніла экспарт зерня

Міністэрства эканомікі Ўкраіны перастала выдаваць ліцэнзіі на экспарт зерня. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Украінскай аграрнай канфэдэрацыі Леанід Казачэнка. Ён падкрэсьліў, што з-за цьмяных пэрспэктываў гандлю, трэйдэры на ўнутраным рынку зьнізілі пакупніцкую актыўнасьць.

Раней сёлета, пасьля надзвычайнай летняй сьпёкі, забарону на экспарт збожжа ўвяла Расея.