Расейскі прэм'ер выступіў у Нямеччыне

Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін лічыць, што расейскія кампаніі, якія працуюць у Эўропе, нярэдка сутыкаюцца з праблемамі, якія маюць палітычную матывацыю. У выступе ў Нямеччыне на эканамічным форуме, арганізаваным газэтай Sueddeutsche Zeitung, Пуцін заявіў, што перад расейскім бізнэсам у краінах Эўрапейскага Зьвязу часта беспадстаўна "зачыняюць дзьверы".

Расейскі прэм'ер зноў падкрэсьліў неабходнасьць стварэньня агульнай эканамічнай прасторы.