Ірак: аль-Малікі прызначаць прэм’ерам

Прэзыдэнт Іраку Джаляль Талябані сёньня мае афіцыйна прызначыць дзейнага прэм’ер-міністра Нуры аль-Малікі кіраўніком новага ўраду краіны. Аль-Малікі будзе мець 30 дзён на фармаваньне кабінэту. Чакаецца, што парлямэнт падтрымае ягоную кандыдатуру.

На пачатку лістапада – праз 8 месяцаў пасьля парлямэнцкіх выбараў – асноўныя палітычныя сілы Іраку дамовіліся аб падзеле ўлады. Пагадненьне прадугледжвала, што прэзыдэнт і прэм’ер захаваюць свае пасады, а сьпікерам будзе абраны прадстаўнік блёку былога прэм’ера Іяда Аляўі – галоўнага суперніка Нуры аль-Малікі.