У Брусэлі думаюць пра Беларусь

Офіс за дэмакратычную Беларусь, Цэнтар эўрапейскіх палітычных дасьледаваньняў і прадстаўніцтва Фонду Адэнаўра праводзяць у Брусэлі “круглы стол” на тэму “Беларусь пасьля выбараў: рэвалюцыя, рэформа альбо стагнацыя”.

У круглым стале бяруць удзел прадстаўнікі арганізацыяй ЭЗ і грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

У інтэрвію Радыё Свабода адзін з удзельнікаў, старшыня Беларускага Гэльсынскага камітэту Алег Гулак сказаў:

Гулак: “Зараз абмяркоўваліся пытаньні сытуацыі ў Беларусі і ўзаемаадносінаў Беларусі і Расеі. Выглядае, што найбольшую цікавасьць выклікае тэма ўзаемаадносінаў з Расеяй, матывацыя, чаму так адбывацца, якая мэта ў бакоў, чаго яны хочуць дамагчыся. Я ў сваім выступе казаў пра выбарчыя працэдуры і на якім фоне яны адбываюцца, пра сытуацыю з правамі чалавека”.