Эўразьвяз закрыў паветраную прастору для Аўганістану

Эўрапейскі Зьвяз закрыў паветраную прастору для ўсіх самалётаў усіх аўганіскіх авіякампаніяў, з прычыны іх няздольнасьці забясьпечыць неабходныя меры бясьпекі.

Аўганскія кампаніі спрабуюць узяць у лізінг больш сучасныя самалёты альбо набыць заходнія авіякампаніі для ўпраўленьня сваім авіяпаркам.