Някляеў прапануе дадатковыя выступы для кандыдатаў

Уладзімер Някляеў

Кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў зьвярнуўся з афіцыйным запытам у Цэнтравыбаркам.

Ён прапанаваў ЦВК арганізаваць дадатковыя выступы ўсіх кандыдатаў у прэзыдэнты па тэлебачаньні і радыё.

Паводле Ўладзімера Някляева, "пасьля завяршэньня афіцыйных выступаў, з 6-га па 18-га сьнежня, утвараецца вялікая паўза, падчас якой кандыдаты ў прэзыдэнты, апроч аднаго, фактычна выбываюць з мэдыйнай прасторы". Ён адзначыў, што "людзі за два тыдні могуць забыцца пра выступы кандыдатаў у прэзыдэнты".

Таксама Ўладзімер Някляеў прапануе ЦВК у пэрыяд з 6-га па 18-га сьнежня абмежаваць паказ кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на дзяржаўных тэлеканалах, каб забясьпечыць роўныя магчымасьці ўсім кандыдатам у прэзыдэнты.