Ахмадзінэжад выказаўся пра іранку, асуджаную за здраду мужу

Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад заявіў, што справа іранкі, якую асудзілі на пабіваньне каменьнем за здраду мужу, “усё яшчэ расьледуецца”.

На прэсавай канфэрэнцыі ў Баку іранскі прэзыдэнт адзначыў, што ў справе Сакіне Махамадзі Ашціяні будзе прынята “правільнае рашэньне”.

Паведамленьне пра тое, што жанчыну могуць пакараць у бліжэйшыя дні, выклікала пратэсты ў шмат якіх краінах. Праваабарончыя арганізацыі заклікалі Тэгеран перагледзіць справу Ашціяні. Бразылія заявіла пра магчымасьць прадастаўленьня ёй палітычнага прытулку.