Курды заяўляюць, што не датычныя да выбуху ў Стамбуле

Курдзкая працоўная партыя заявіла, што ня мае дачыненьня да нядзельнага выбуху ў Стамбуле, у выніку якога былі параненыя 32 чалавекі, палова зь іх – паліцыянты. Прадстаўнікі КПП заявілі, што яны пашыраюць аднабаковае спыненьне агню да выбараў, што пройдуць наступным летам. Папярэдняе часовае спыненьне агню з боку КПП закончылася ў нядзелю. Пакуль ніхто не ўзяў адказнасьць за выбух у Стамбуле ў нядзелю.