НАТО вырашыла скараціць удвая свой кантынгент у Косаве

У Паўночнаатлянтычным альянсе прынялі рашэньне адносна далейшага скарачэньня кантынгенту ў Косаве, заявіў генэральны сакратар арганізацыі Андэрс Фог Расмусэн. Ён таксама адзначыў, што сытуацыя ў краі працягвае паляпшацца, што ёсьць пазытыўным знакам ня толькі Косава, але і для ўсяго рэгіёну.

Напачатку гэтага году ў сілах НАТО для Косава налічвалася 15 тысяч вайскоўцаў. Цяпер ў місіі засталося 10 тысяч чалавек. Паводле кіраўніка НАТО, далейшае скарачэньне вайскоўцаў з 10-ці да 5-ці тысяч будзе ажыцьцёўлена на працягу бліжэйшых месяцаў.