Іх ужо — 11

Віталь Рымашэўскі

Сёньня пра збор неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты 100 тысяч подпісаў выбарцаў паведаміла ініцыятыўная група Віталя Рымашэўскага. Яе кіраўнік Павал Севярынец сказаў "Свабодзе".

"Мы перайшлі гэты рубеж, але працу не спыняем. У чацьвер і пятніцу будзем працягваць працаваць. Разумеем, што трэба мець і пэўны запас подпісаў".

Раней пра збор неабходнай колькасьці подпісаў паведамілі прадстаўнікі дзесяці ініцыятыўных груп - Кастусёва, Лукашэнкі, Міхалевіча, Някляева, Раманчука, Правальскага, Саньнікава, Статкевіча і Цярэшчанкі і Уса. На гэты момант не сабралі 100 тысячаў подпісаў ініцыятыўныя групы Глушакова, Іванова і Кулікова.